Гродненский государственный аграрный университет

Юбілейны свой дзень адзначыў і агранамічны факультэт

Агульны фотаздымак на ўспамін

Урачыстасць распачалася ў 14 гадзін, але, пакуль рыхтаваў папярэднія матэрыялы для сайту, а пасля яшчэ і слайд-шоў з фотаздымкаў жыцця ўніверсітэта, якіх сабралася вельмі шмат, спазніўся на цэлых 20 хвілін. Увесь гэты час перад удзельнікамі Высокага сходу выступаў рэктар – Вітольд Казіміравіч Песціс. А сабраліся выкладчыкі сучасныя, і тыя хто больш за 30 гадоў працаваў на факультэце, а зараз знаходзіцца на адпачынку, а таксама госці – нашы выпускнікі, якія падтрымалі гэтае свята матэрыяльна. 

Частку выступу Вітольда Казіміравіча я яшчэ захапіў. Зноў жа рэктар узнагародзіў лепшых выкладчыкаў факультэту не памятаю ўсіх, але назаву некалькіх – Алену Дарашкевіч, Сяргея Стуканава, Людмілу Дакучаеву, якая захацела сказаць некалькі слоў з-за трыбуны. Нашы баскетбалісткі зараз на спаборніцтвах у Літве і не могуць прыняць удзел у святкаванні юбілею. Не здарма Людміла Іванаўна аказалася сярод узнагароджаных, бо дасягненні нашых спартсменаў ёсць ва ўсіх відах спорту. Вітольд Казіміравіч дапоўніў, што куды не паедуць выйграюць. Варта было бы адправіць іх замест каманды “Нёман” і тады б дакладна не прайгралі бы.

Дэкан факультэту Алег Кажанеўскі ў сваім выступе прыгадаў усіх дэканаў аграфаку і адзначыў пры гэтым, што сама больш працаваў на гэтай пасадзе Іван Іосіфавіч Мікановіч, які і зараз працуе на кафедры раслінаводства. І сапраўды, у часы маёй вучобы пры дэкане Мікалаі Ўладзіміравічы Путырскім, ён быў яго намеснікам, а пасля абраны на пасаду дэкана. Прысутныя паглядзелі два фільмы – часоў адкрыцця ўніверсітэту і сучасны. Папярэдні з каментарам і інтэрв’ю удзельнікаў здымкаў на беларускай мове, думаю, што быў зняты ў якасці фільма, які маглі трансляваць у кінатэатрах перад сеансамі мастацкіх фільмаў. Алег Часлававіч прадставіў слова выпускніку першага выпуску аграфака Віктару Аляксеевічу Белбухаву, які і зараз працуе на кафедры пладагароднінаводства і лугаводства.

Рэктар ГДАУ узнагароджвае ветэранаў універсітэта Граматамі, сувенірамі і кветкамі, пачынаючы з Дзіны Максімаўны Андрэевай, ад якой крыху пазней я даведаўся, чаму яна ніколі не ставіла студэнтам троек. Выкладала глебазнаўства так, што на менш студэнт ну проста не мог ведаць. Акрамя падарункаў кожны з выкладчыкаў, хто працаваў ва ўніверсітэце больш за 30 гадоў атрымаў медаль ветэран ГДАУ. Ветэраны аграфака атрымалі яго першымі. Медалі атрымоўваюць Іосіф Вярстак, Мікалай Данільчык, Людміла Зазуля, якая была калісьці рэцэнзентам маёй дыпломнай працы. Яна таксама папрасіла слова. Выпускалася ў 10-я ўгодкі тады яшчэ ГСГІ. А ў гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў як працуе ва ўніверсітэце. Зараз яна камендант інтэрнату нумар 3 і пры нефармальных зносінах вечарам падзялілася сваімі высновамі, што сучасныя студэнты, дзякуючы тэлевізарам ды камп.ютарам, жывуць не так цікава, як раней. Узнагароды атрымоўваюць Валянціна Іванкіна, Алена Карпач, Канстанцін Каляда,  Мікалай Каршак, Мікалай Курчак, які будучы загадчыкам кафедры фізічнага выхавання судзіў спаборніцтвы Алімпіяды 1980 года ў Маскве. Далей за ўзнагародамі падыходзяць Сяргей Ладуцька, Ірына Ламанік, Пётр Мазура, Наталья Макарава, Мікалай Мартынчык, Пётр Мазоль, Мікалай Путырскі, Дзіна Шуранава, Сцяпан Шараеў і іншыя. Пасля да ветэранаў далучаюць нядаўняга прарэктара па вучэбнай працы Леаніда Жучко. Выступаюць і былыя выпускнікі аграфаку, у прыватнасці старшыня СВК “Свірскі Край” Мядзельскага раёну Генадзь Юхно.  

Пасля ўрачыстасці ўсе ідуць фатаграфавацца. Паколькі я выступаю ў якасці фатографа разам з Сяргеем Стуканавым і Сяргеем Собалевым, то вядома ж, як і ў выпадку з ветфакаўцамі, ахоўнікамі раслін, так і з аграномамі не трапляю на юбілейны фотаздымак. Гэта, як на тым XII Cусветным фестывалі моладзі і студэнтаў 1985 года ў Маскве, дзе недзе пад час выступу ў канцэртнай праграме мільгаю, а на агульным фотаздымку ансамбля “Нёман” на фоне фестывальнай сімволікі адсутнічаю. Пакрыху ідзём да студэнцкай сталовай на вячэру, якая ў праграме заяўлена нефармальнымі стасункамі. Без гэтай часткі імпрэзы юбілей быў бы не юбілеем. Заслугоўваюць шчырай падзякі нашы былыя выпускнікі, а зараз спонсары, дзякуючы якім мы прыгадалі мінулыя часы, нашых выкладчыкаў, якіх ужо няма, а ветэраны паказалі ўсім, што ў любым узросце душа чалавека застаецца маладой. Нягледзячы на ўзрост танцавалі, спявалі. Ды лепш за словы тую атмасферу Свята могуць перадаць фотаздымкі.

Вітольд Казіміравіч Песціс выступае перад удзельнікамі Дня агранамічнага факультэта ў сувязі з 60-мі ўгодкамі ўніверсітэтаУ першым радзе ветэраны Іван Мікановіч, Ірына Ламанік, Мікалай Мартынчык, Пётр МазольУдзельнікі святкавання юбілею ў 6 зале
За трыбунай з атрыманай граматай трэнер усялякіх чэмпіёнаў Людміла Дакучаева, злева Вітольд Песціс, справа Васіль Салей (намеснік дэкана аграфака) Нашы ветэраны – Людміла Зазуля, Віктар Белбухаў, Мікалай Данільчык і Іосіф ВярстакТаксама ветэраны – Мікалай Путырскі, Мікалай Кашак і Сцяпан Шараеў
За трыбунай былы студэнт самага першага выпуску ГСГІ Віктар Белбухаў, а на стале прэзідыума - скрыначкі з медалямі “Ветэран ГДАУ”Людміла Пятроўна Зазуля не магла не выказаць тое, што было на душыМедаль атрымоўвае Іван Іосіфавіч Мікановіч – самы шматгадовы дэкан факультэту
А гэта адзін з фрагментаў агульнага фотаздымка Мікалай Іванавіч Данільчык з Таццянай Мікалаеўнай МартынчыкПрафесар Уладзімір Каляда з былымі выпускнікамі ГДАУ злева направа Генадзь Юхно, Віктар Бобр і Аляксандр Воўчак
Папярэдні дэкан аграфака Фёдар Сенляр, Лена Дарашкевіч і яе аднакурснік Віктар КанецкіНа ганку сталовай Пётр Мазоль, Аляксандр Дудук і выпускнік Віктар Бобр Мікалай Мартынчык, Пётр Мазоль і аўтар інфармацыі Мікола Таранда перад зыходам з вечарыны

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия