Гродненский государственный аграрный университет

60-ці гадовы юбілей Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (працяг)

Калектыўны фотаздымак на фоне галоўнага корпуса ГДАУ

Так сталася, што працягваць інфармацыю аб святкаванні юбілею пачынаю з віншаванняў універсітэту ад мэра горада Барыса Мікалаевіча Казялкова, які акрамя астатніх момантаў адзначыў, што любіць бываць на трэніроўках па баскетболу. Мабыць таму, што сам Вітольд Казімиіравіч яшчэ ў добрай спартыўнай форме, то і ўніверсітэт рыхтуе такіх знакамітых спарцменаў.

А яшчэ Барыс Мікалаевіч сказаў, што ўсё больш універсітэт рыхтуе кадры і для горада, асабліва калі адкрылі эканамічны факультэт. А да прыкладу прывёў Анатоля Бубена – ён і былы мытнік і сучасны дырэктар завода са сваёй аграрнай адукацыяй. Рэктару мэр горада падараваў абраз Аляксандра Сільвановіча, а Аляксандру Глазу і Уладзіміру Верхасю  ўручыў граматы, а глава адміністрацыі Ленінскага раёна Барыс Фёдараў ўзнагародзіў граматамі Эдуарда Зайца і Святлану Шчарбацюк. З рук Яна Васілеўскага старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, які назваў колькасць Герояў сацыялістычнай працы (недзе за 20), тры Героі Беларусі, якія былі выпускнікамі ГДАУ і працавалі ў раёне, граматы атрымалі  Тадэуш Шчэрбовіч, Аляксандр Шацкі. Падарункі і граматы ўручылі намеснік старшыні Гродзенскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і  харчаванні Аляксандр Вайцяховіч і генеральны дырэктар Гродзенскага племпрадпрыемства Пётр Каштэлян.

З замежных гасцей універсітэт павіншавалі прарэктар па навуковай працы SGGW Ян Немец, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Украіны, акадэмік, Генеральны дырэктар Нацыянальнага аб’яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі “Укрплемаб’яднання” выпускнік ГСГІ Валерый Паўлавіч Алейнікаў, прарэктар па вучэбнай працы Белгарадскай сельскагаспадарчай акадэміі Павел Брэславец, які ў 90-я гады ездзіў па свеце, каб паглядзець на лепшыя ўзоры вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці. Паглядзеў – на Гродзеншчыне. На сцэну для віншавання выходзяць рэктары Гродзенскіх універсітэтаў – Яўген Аляксеевіч Роўба і Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі. Затым – рэктар БСГА  Аляксандр Курдэка, першы прарэктар ВДАВМ Расціслаў Кузміч і прарэктар БДТУ Андрэй Граноўскі. Іх змяняюць дырэктары аграрных каледжаў, госці з навукова-даследчых устаноў Нацыянальнай Акадэміі Навук РБ, сярод якіх і нашы выпускнікі розных гадоў, пачынаючы ад першага выпуска. На сцэне самыя высокія госці, кіраўнікі аграрных прадпрыемстваў, фермеры....ды хіба можна тут усіх прыгадаць. Я перажываў, шта заканчваецца падзарадка батарэі. Амаль у самым канцы слова мелі Залман Давыдавіч Гільман, а затым Клаўдзія Аляксееўна Строганава, якая, працуючы ў інстытуце медыка біялагічных праблем РАН,  ведала ў твар сотні жывёл, якія ляталі ў космас. Яе выступ быў апошнім. Пасля яго былі яшчэ музыкальны нумар, фейерверыя і госці адправіліся фатаграфавацца перад галоўным корпусам універсітэта. Калі я папрасіў сям’ю Жамойдзікаў напісаць пра сябе, як першых выпускнікоў ГСГІ на наш сайт, яны згадзіліся. А Валянціна выказалася, што я раблю вельмі карысную справу, збіраючы такія матэрыялы.

Праз невялікі перапынак сабраліся на канцэрт калектыву “Свята”, які  прыехаў да нас з Мінскай філармоніі. Нават адміністратар сайта ўніверсітэта Павел Дзянісаў пасля канцэрту сказаў, што яму як аматару клубнай музыкі, вельмі спадабалася выступленне калектыву “Свята”. Хацелася б папрасіць выбачаць мяне ўсіх тых, каго тут не прыгадаў. Бо, са сцэны выступала і мая аднакурсніца, знакаміты селекцыянер крыжакветных – Ядвіга Пілюк, падчас канцэрту мы сядзелі побач са старшынём СВК з Карэліцкага раёна Іванам Шышом, які таксама з’яўляецца нашым аднакурснікам. Большасць нашага выпуску яшчэ працуе ў сельскай гаспадарцы. Не прыгадаў тут і тых тэлеграмных віншаванняў, якія былі зачытаны вядучымі са сцэны. Нефармальная частка юбілею працягвалася ў нашай студэнцкай сталовай, але мяне туды запрасіць забылі... Атмасферу ўрачыстасці могуць перадаць і дапоўніць наступныя фотаздымкі.

Барыс Казялкоў перадае Вітольду Песцісу абраз намаляваны Аляксандрам Сільвановічам Віншуюць свой універсітэт Аляксандр Вайцяховіч і Пётр КаштэлянПрарэктар SGGW (Варшава) Ян Немец перадае падарунак рэктару ГДАУ
Вітае ад Украіны выпускнік ГДАУ Валерый АлейнікаўАд Белгарадскай сельскагаспадарчай акадэміі слова мае яе прарэктар Павел БрэславецСа сталым узростам аграрны ўніверсітэт віншуюць рэктар ГрДУ імя Я.Купалы Яўген Роўба і рэктар ГДМУ Віктар Сняжыцкі
Універсітэт з юбілеем віншуюць рэктары іншых аграрных ВНУ- рэктар БСГА Аляксандр Курдэка, першы прарэктар ВДАВМ Расціслаў Кузміч і прарэктар БДТУ Андрэй Граноўскі Рэктара ГДАУ віншуе доктар с.-г. навук, намеснік дырэктара НПЦ НАН РБ па бульбаводству і плодагароднінаводству Уладзімір Агеец На сцэне дырэктары аграрных каледжаў
Госці з навукова-даследчых інстытутаў НАН Рэспублікі Беларусь Сярод прадстаўнікоў навукова-даследчых інстытутаў – нашы выпускнікі Свае віншаванні выказваюць старшыні выканаўчых камітэтаў і ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, фермеры
У мікрафона Першы намеснік Старшыні выканкама СНД Уладзімір Гіляравіч ГаркунНамеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі паціскае руку загадчыку музея ГДАУ Уладзіміру ВерхасюСамыя першыя выпускнікі нашага універсітэта – Мартынчыкі Валянціна і Мікалай, Жамойдзікі Валянціна і Расціслаў (НПЦ НАН РБ па земляробству)

Яшчэ фота:



Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэги:     торжество      60 лет ГГАУ

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия