Гродненский государственный аграрный университет

Павышэнне кваліфікацыі ветэрынарных спецыялістаў

17 - 21 сакавіка 2008 года каля 150 ветэрынарных ўрачоў-тэрапеўтаў раённых ветэрынарных станцый Рэспублікі Беларусь прайшлі навучанне на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта. Асноўнымі дакладчыкамі па сучасных праблемах ветэрынарыі былі выкладчыкі нашага уніветсітэта. Па дзве лекцыі былі прачытаны дактарамі ветэрынарных навук А.У.Глазам і В.В.Малашкам, кандыдатамі ветэрынарных навук В.М.Бяляўскім і А.У.Сенько, а таксама кандыдатамі біялагічных навук М.А.Каўрусам і В.М.Абухоўскім. Два выступленні былі зроблены прадстаўніком нямецкай кампаніі “Bayer”, кандыдатам ветэрынарных навук М.А.Кузняцовым, які таксама працуе і на кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ.

Сярод выступаючых былі і прадстаўнікі іншых краін - Віктар Эверт са ЗША, Йахансен Амбіхл з Аўстрыі і Эрве Габійе з Францыі. Цікавымі для спецыялістаў былі таксама і выступленні прадстаўнікоў “Біякома”. Для ўдзельнікаў вучобы былі арганізаваны азнаямляльныя паездкі ў СПК “Абухава” і СПК “Свіслач”, а для тых, хто быў у гэты час вольны, экскурсія па гораду. 21 сакавіка пасля падвядзення вынікаў вучобы і атрымання спецыяльнага пасведчання ветэрынарныя ўрачы раз’ехаліся па сваіх раёнах. А далей, як заўсёды, некалькі фотаздымкаў, асабліва з нашай экскурсійнай вандроўкі па Гродна.


спецыялістаў, ветэрынарных, кваліфікацыіВандроўка па парку, расказ аб забудове раёна Гараднічанкі ў другой палове XVIII стагоддзя і добрае надвор’е, якое садзейнічала нам

спецыялістаў, ветэрынарных, кваліфікацыіТыя, хто ўпершыню ў Гродна, выбралі фонам для фотаздымка адноўленую пасля рэканструкцыі Савецкую плошчу з архітэктурнымі помнікамі XVI стагоддзя - Палацам Стэфана Баторыя, Фарным касцёлам і старэйшай на Беларусі аптэкай з 320-гадовай гісторыяй

спецыялістаў, ветэрынарных, кваліфікацыіА гэты фотаздымак на памятку разам з “экскурсаводам” (крайні злева) зроблены на фоне Новага Замку

 Матэрыял падрыхтаваў

канд. біял. навук,

дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі

Мікалай Таранда
е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия