Гродненский государственный аграрный университет

Апошні званок прагучаў 5 чэрвеня для студэнтаў ФВМ

Гродненский,  государственный,  аграрный
Яны яшчэ будуць завяршаць сваю вучобу, здаваць дзяржэкзамены, пісаць і абараняць дыпломныя працы, але па традыцыі апошні званок гучыць у нас звычайна задоўга да пакідання маладымі спецыялістамі сцен свайго універсітэта.

Я крыху спазняўся на пачатак урачыстасці, так як у гэты дзень правёў апошнія заняткі па мікрабіялогіі са студэнтамі лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў медыцынскага універсітэта. Ды і па дарозе давялося забегчы ў корпус зоаінжынернага факультэта каб перачакаць раптоўны дождж. Але прапусціць такі ўрачысты момант таксама не меў права, паколькі з гэтым курсам столькі пройдзена было разам. На ім выхаваліся такія выдатнікі, як Аляксей Білецкі і Вадзім Дуброўскі, з якімі мы пачалі займацца навуковай працай з першага курса. Колькі было радасці пасля кожнай канферэнцыі, калі хлопцы атрымоўвалі трэцяе, другое ці першае месца! Яны ксерылі свае дыпломы, каб копіі захаваліся і ў мяне. Студэнцкая праца Вадзіма на рэспубліканскім конкурсе ў гэтым годзе атрымала I катэгорыю. І на гэтым мы не спыняемся, бо яшчэ ёсць магчымасць паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ будучай восенню. Па адной з распрацаваных намі тэм ужо ёсць больш дзесятка салідных публікацый, а гэта гарантыя таго, што чарговая работа будзе мець шанс на поспех пры вызначэнні яе катэгорыі.

Менавіта гэтымі студэнтамі была арганізавана пры факультэце ветэрынарнай медыцыны экалагічная суполка “Прынямонне”, якая на працягу некалькіх гадоў рабіла больш разнастайным жыццё пэўнага кола студэнтаў праз аўтатуры, тэматычныя вечарыны, фотавыставы, міжнародныя кантакты, аб чым я ўжо пісаў на нашым сайце раней. Я спазніўся і не заўважыў, каго і якімі лентамі і граматамі канкрэтна абвязваў дэкан факультэта Міхаіл Каўрус (спадзяюся мы іх пабачым на фотаздымках). Студэнты падзякавалі выкладчыкаў за набытыя веды, падаравалі хлеб-соль, кветкі, запрасілі на танец, а для факультэта на ўспамін падаравалі музыкальны цэнтр. Апошнім выступіў дэкан факультэта, які пажадаў сваім выхаванцам добрай дарогі і поспехаў у працы. Наколькі магчыма святочны настрой студэнтаў паспрабую перадаць фотаздымкамі, якія вядома ж горшыя, чым у прафесійных фатографаў, якія працавалі на імпрэзе.


Гродненский,  государственный,  аграрный
У ганаровы прэзідыум запрошаны паважаныя выкладчыкі факультэта: Міхаіл Каўрус (дэкан), Дзмітрый Брукіш (прарэктар), Віктар Беляўскі, Аляксандр Захар’яшчаў (дырэктар абласной ветэрынарнай лабараторыі), Магдалена Вялічка, Ала Свірыдава, Галіна Дарафеева, Аляксандр Міхалюк (намеснік дэкана)

Гродненский,  государственный,  аграрный
Падтрымка з залы апладысментамі

Гродненский,  государственный,  аграрный
Лепшыя спарцмены курса разам з дэканам ФВМ Міхаілам Каўрусам – Валерый Талочка (злева) і Павел Андрушкевіч

Гродненский,  государственный,  аграрный
Такія шчаслівыя твары: Яўген Кучар і Іван Лучко

Гродненский,  государственный,  аграрный
Удзельнікі “капусніка”: Таццяна Ляшкевіч, Вольга Жук, Іна Пракопчык, Анастасія Кулакоўская, Сяргей Старавіт, Наталля Мшар

Гродненский,  государственный,  аграрный
Гэтыя хвіліны застануцца ў памяці надоўга: Ян Савоська і яго дзяўчына

Гродненский,  государственный,  аграрный
Партрэт з выкладчыкамі: Вольша Харошка, Павел Андрушкевіч, Валерый Талочка, Таццяна Ясюлевіч, Юрый Кулікоўскі, Вікторыя Цыдзік

Гродненский,  государственный,  аграрный
Пакуль яшчэ ў родных сценах ГДАУ: Таццяна Давыдзенка, Вольга і Яўген Бойка, Святлана Лукашык, Вадзім Дуброўскі, Марына Сейлова, Ганна Вайніловіч

Гродненский,  государственный,  аграрный
Здымак перад універсітэтскімі ёлкамі

Гродненский,  государственный,  аграрный
Тамсама, але іншы склад выпускнікоў

Гродненский,  государственный,  аграрный
Нажаль студэнцкія гады ўжо скончыліся

Гродненский,  государственный,  аграрный
На фоне галоўнага корпуса


Матэрыял падрыхтаваны
дацэнтам кафедры
мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

© 2012 Гродненский государственный аграрный университет. Все права защищены. Копирование материалов разрешено только с публикацией активной ссылки на сайт

Вверх Полная версия