Студэнты асноўнага патоку агранамічнага факультэта атрымалі дыпломы яшчэ ў лютым гэтага года. Уручэнне дыпломаў аграномам, якія навучаліся па сістэме БІСПА, адбывалася ў канферэнцзале, дзе іх уручалі прарэктар па вучэбнай працы Аляксандр Свірыдаў і дэкан факультэта Алег Кажанеўскі. Звычайна гэтым займаецца рэктар універсітэта, але ў гэты дзень Вітольд Казіміравіч знаходзіўся ў Мінску на V усебеларускім народным сходзе.
Паколькі ў сёлетніх выпускнікоў я вёў заняткі, то атрымаў магчымасць сказаць некалькі слоў ў якасці пажаданняў. Сярод выпускнікоў аказаўся на гэты раз і мой аднавясковец Сяргей Сергіеня, які, як я і думаў, марыць патрапіць працаваць у свой родны СПК “Жарабковічы”. Заўважыў, што ўсе выпускнікі былі ў добрым настроі. Ну што ж, у добры шлях!
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
https://www.ggau.by/af/news/2864-gdau-pakinuli-45-vypuskniko-agranamichnaga-fakulteta-yakiya-zajmalisya-pa-skarochanaj-forme-navuchannya#sigProIde126ae7a1f